Следчы камітэт высунуў абвінавачанне кіраўніку прафсаюзу РЭП Генадзю Фядыніча


Генадзя Фядыніча вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры.

Пра выстаўленне абвінавачвання Генадзю Фядынічу паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі Следчы камітэт паведаміў праз «Twitter». Санкцыя артыкулу прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй.

Такое ж абвінавачанне выстаўленае прафсаюзнаму бухгалтару Ігару Комліку, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА.

Паводле следства, прадстаўнікі прафсаюзу мелі рахункі ў замежных банках, перыядычна выязджалі за мяжу, каб зняць з іх грошы і прывезці ў Беларусь.

Да якіх высноваў прыйшла апазіцыя, пасля атакі ўладаў на прафсаюз РЭП

Міністэрства юстыцыі Літвы на запыт Belsat.eu адказала, што не перадавалі беларускім уладам звестак адносна прафсаюзных дзеячаў. У Генпракуратуры Польшчы заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных запытаў з беларускага боку, у якіх бы фігуравалі прафсаюзныя дзеячы.

2 жніўня ў менскі офіс прафсаюзу РЭП з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў. Яны канфіскавалі большую частку кампютараў, жорсткіх дыскаў, шукалі дакументы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў