Следчы камітэт РФ назваў прычыну сутыкнення цягнікоў у Маскве


Паводле папярэдняй версіі, версіі, у электравіку, які ўрэзаўся ў цягнік «Масква-Берасце», магла паламацца тармазная сістэма. Пра гэта паведаміў Следчы камітэт РФ.

Версія пра тое, што экстранае тармажэнне машыніст электравіка ўжыў, каб перадухіліць наезд на пешахода, не пацвярджаецца, гаворыцца ў паведамленні СК.

8 красавіка а 22:16 (паводле менскага часу) на захадзе Масквы цягнік «Масква-Берасце» сутыкнуўся з электравіком.

Пацярпелі каля 50 асобаў, у тым ліку два нашыя суайчыннікі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў