Следчы камітэт распаўсюдзіў урывак відэа з допытам «найміта»

video

28-гадовы ўраджэнец Віцебскай вобласці быў затрыманы 26 лістапада на чыгуначным вакзале ў Менску. У маладога чалавека знайшлі зброю, два пашпарты, чорную балаквалу і даведку ад «Правага сектару» аб удзеле байца ў АТА ва Украіне.

Чытайце таксама >>> Арышт беларускага байца: дзе праўда, а дзе «аператыўная гульня»?

Супраць хлопца распачалі крымінальную справу за незаконнае захоўванне зброі па ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэксу.

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманы нарадзіўся ў Наваполацку. На яго старонцы ў «Facebook’у» Данецк пазначаны, як месца жыхарства.

Не так даўно міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч паведаміў, што праваахоўнікі збіраюць матэрыялы паводле артыкулу «Наёмніцтва» на два дзясяткі асобаў, што бяруць удзел у баявых дзеяннях ва Украіне.

Міністр кажа, што міліцыянтам не важна, на якім баку ваююць беларусы – на баку ўраду Украіны або на баку самаабвешчаных ДНР ці ЛНР.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары