Следчы камітэт раскрытыкаваў публікацыі СМІ ў справе гімназіста, які напаў на настаўніцу

video

У СК заявілі, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў шэрагу СМІ, недакладная, практычна не мае дачынення да крымінальнай справы і доказаў, якія ў ёй прысутнічаюць.

«Складваецца ўражанне, што хтосьці наўмысна дэзынфармуе грамадскасць, уводзячы яе ў зман. Са свайго боку мы разумеем, што адсутнасць поўнай інфармацыі пра крымінальную справу запаўняецца рознага роду чуткамі, прыватнымі меркаваннямі, няслушнымі высновамі і здагадкамі», – адзначылі ў Следчым камітэце.

Даната Скакуна прызналі вінаватым у нападзе з нажом на настаўніцу расейскай мовы і літаратуры і прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі. Шмат хто не верыць у ягоную вінаватасць.

У Facebook была створана старонка ў падтрымку Даната, дзе публікуецца інфармацыя па ягонай справе. Актывісты звяртаюць увагу на тое, што адбіткаў пальцаў Даната на нажы не знайшлі, а само абвінавачанне было пабудована выключна на словах настаўніцы.

7 красавіка 15-гадовага гімназіста Даната Скакуна прызналі вінаватым адразу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – ч.1 арт.14, ч. 2 арт.139 «Замах на забойства».

Здарэнне адбылося 23 траўня 2016 года ў гімназіі № 74. Паводле следства, Данат помсціў настаўніцы за несправядлівую адзнаку – некалькі разоў ударыў жанчыну нажом. З матэрыялаў справы вынікае, што нож, што ёсць у матэрыялах справы, не мае да яе ніякага дачынення, і гэта высветлілі эксперты. Не апазнала халоднай зброі і настаўніца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары