Следчы камітэт Расеі затрымаў дырэктарку кампаніі-уласніка, якой належала «Зімовая вішня»


Сёння была затрыманая генеральная дырэктарка ААТ «Кемераўскі кандытарскі камбінат» Юлія Багданава. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт Расеі. Менавіта гэтаму прадпрыемству належаў будынак гандлёвага цэнтру, у якім 25 сакавіка адбыўся пажар, у выніку якога загінулі людзі.

«Следствам устаноўлена, што Багданава, з’яўляючыся адказнай за пажарную бяспеку, неаднаразова была праінфармавана падначаленымі пра недахопы сістэмы супрацьпажарнай бяспекі будынку», – напісана ў заяве Следчага камітэту.

Следчыя зазначаюць, што Багданава не прымала ніякіх захадаў, каб выправіць гэтыя недахопы. У яе быў праведзены вобшук і ўжо хутка ёй выставяць абвінавачванні. За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі праз якія загінулі людзі, ёй пагражаюць прымусовыя працы або пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў.

Чытайце таксама:

ГА, belsat.eu.Фота: Danil Aikin / TASS / FORUM

 

Стужка навінаў