Беларускага фатографа Васюковіча выклікалі ў Следчы камітэт Расеі


У ягоных здымках пабачылі прапаганду «Правага сектару».

Пра гэта паведаміў Аляксандар Васюковіч на сваёй старонцы ў Facebook. Фатограф мусіць зʼявіцца ў следчы аддзел Таганскага раёну Масквы для дачы пісьмовых тлумачэнняў наконт яго работ з выставы «Прямой взгляд».

Фотавыстава праходзіла ў Сахараўскам цэнтр Масквы ў верасні 2016 году. Фотаздымкі былі знішчаныя гэтак званымі «ветэранамі Данбасу».

Са зваротам праверыць, ці ёсць на здымках фатографа «прапаганда забароненай у Расеі арганізацыі »Правы сектар«» звярнуўся дэпутат акругі Якіманка па горадзе Маскве Дзмітры Захараў.

Выстава мела антываенны характар. На фотаздымках былі ўкраінскія жаўнеры. Скрэсленыя крыжамі былі тыя, хто загінуў падчас ваенных дзеянняў у Данбасе.

Вядома, што сам дэпутат Захараў удзельнічаў у пагроме выставы Аляксандра Васюковіча ў Сахараўскім цэнтры. Экспанаты рвалі, залівалі фарбамі, а таксама крычалі: «Мачы казлоў – ратуй Расею».

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў