Следчы камітэт Расеі: У Пецярбургу затрымалі знаёмых тэрарыста з метро


У Санкт-Пецябургу затрыманыя знаёмыя падазраванага ў здзяйсненні тэракту Акбаржона Джалілава. Пра гэта паведаміў Следчы камітэт Расеі.

«Усталяваныя некалькі грамадзянаў сярэднеазіяцкіх рэспублік, якія кантактавалі з Джалілавым. Падчас ператрусаў у кватэры, дзе пражывалі гэтыя асобы, знойдзеныя прадметы, што маюць значэнне для расследавання, усе яны канфіскаваныя на даследаванне», – адзначылі ў ведамстве.

Пры гэтым у сваім прэс-рэлізе Следчы камітэт Расеі ніяк не пракаментаваў сцвярджэнні кіраўніка Неўскага раёну Пецярбургу Канстанціна Сярова пра тое, што ў адным з жылых дамоў гораду абяскоджаная бомба.

Тэракт у метро Санкт-Пецярбургу быў здзейснены 3 красавіка. Паводле следства, Джалілаў падарваў сябе. Ад выбуху загінуў ён сам і яшчэ 13 асобаў, больш за 50 атрымалі раненні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў