Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці мужчыны, які чысціў дах і зваліўся


Кірыл Раманаў

У Буда-Кашалёўскім раёне мужчына ўпаў з даху кароўніка і загінуў.

Гэты факт пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

19 лістапада стала вядома, што 33-гадовы гамяльчук Кірыл Раманаў упаў з 10-метровай вышыні і загінуў. Інцыдэнт адбыўся 18 лістапада ў вёсцы Бушаўка Буда-Кашалёўскага раёну, куды хутка завітае Аляксандр Лукашэнка. Кірыла Раманава разам з іншымі супрацоўнікамі «Хімзаводу», на якім працаваў мужчына, накіравалі мыць дахі кароўнікаў у вёсцы Бушаўка.

«Буда-Кашалёўскі раённы аддзел Следчага камітэту праводзіць праверку па факце смерці мужчыны. Акалічнасці здарэння высвятляюцца, прызначаны шэраг экспертызаў», – адзначыла Марыя Крываногава.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў