Следчы камітэт апублікаваў рэкамендацыі для СМІ


У дакуменце – 8 пунктаў, якія СК рэкамендуе выконваць працаўнікам медыяў.

  1. Да ўступлення прысуду ў законную сілу сродкі масавай інфармацыі не маюць права называць падазраванага або падсуднага злачынцам.
  2. Неабходна выкарыстоўваць фармулёўкі, якія падкрэсліваюць папярэдні характар дадзеных, што падаюцца ў інфармацыйным паведамленні. Інфармацыя павінна быць старанна правераная.
  3. Публікацыі не павінныя аказваць ціск на органы папярэдняга следства і суд.
  4. Пажадана, каб у публікацыях асвятляліся прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынства, прыводзіліся спосабы і шляхі іх выкаранення.
  5. Публікацыі не павінныя раскрываць механізм і спосабы здзяйснення злачынстваў, утрымліваць тэхналагічныя падрабязнасці здзяйснення злачынных дзеянняў, спосабы ўтойвання злачынстваў.
  6. Публікацыі не павінныя прапагандаваць культ гвалту і жорсткасці, спрыяць нагнятанню страхаў, трывогі, адчування бездапаможнасці.
  7. Недапушчальна публікаваць матэрыялы крымінальных справаў, якія падлягаюць разгляду ў закрытым судовым пасяджэнні (справы аб сексуальных злачынствах, асабліва супраць непаўналетніх).
  8. Каб пазбегнуць распальвання нацыянальнай нянавісці ці варожасці, не варта фіксаваць увагу чытачоў і гледачоў на нацыянальнай прыналежнасці асобаў, якія здзейснілі злачынства.

ДД паводле Следчага камітэту

Глядзі таксама
Каментары