Дзейны прэзідэнт Борут Пахар у другім туры выбараў абышоў суперніка з невялікім адрывам.
Прэзідэнт Славеніі Борут Пахар быў пераабраны на другі тэрмін у туры выбараў у нядзелю, перамогшы свайго суперніка ў жорсткай гонцы.
Reuters падае, што пасля падліку 99,9 % галасоў (паводле звестак на вечар нядзелі) Пахар набраў каля 53 % галасоў. Ягоны канкурэнт, былы комік Мар’ян Сарэц, набраў 47 %.
Паводле папярэдніх звестак, яўка склала 42 % – гэта найніжэйшы паказнік за ўсю гісторыю незалежнай Славеніі.
Сарэц прызнаў сваю паразу і павіншаваў суперніка з перамогай суперніка.
Адлік новага прэзідэнцкага тэрміну Пахара пачнецца 23 снежня.
ДД