Нашчадкаў даносчыка на кіраўніка антырасейскага паўстання 1863 года вяскоўцы дагэтуль лічаць «чужымі».
Справу пра даносчыка ў Гарадзенскім гістарычным архіве раскапаў гісторык Алесь Смалянчук. Селянін Восіп Радкевіч падчас паўстання 1863 года пісаў даносы на паўстанцаў. Гісторык высветліў, што яшчэ ў 1848 годзе «герой», адстаўны жаўнер, пераехаў з Кобрыншчыны ў мястэчка Новы Двор, сёння гэта Свіслацкі раён Гарадзенскай вобласці. І паехаў туды.
«Там заканчвалася набажэнства ў царкве, выходзілі людзі адтуль. Я проста падышоў і запытаў пра Радкевіча. І першая фраза была вельмі цікавая: Радкевічы ў нас ёсць, але гэта – чужыя людзі», – узгадвае Алесь Смалянчук у эфіры праграмы «Зоры не спяць», у якой разважае пра ментальнасць і псіхатып беларуса.
Алесь Смалянчук займаецца Беларускім архівам вуснай гісторыі ды збірае ўспаміны беларусаў пра розныя гістарычныя падзеі.
Праграма «Зоры не спяць» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 18:55.
ІА, belsat.eu