Скверу за Чырвоным касцёлам нададуць імя Эдварда Вайніловіча


Сябры камісіі Менгарвыканкаму па перайменаванню праспектаў і вуліц аднагалосна прагаласавалі за прысваенне скверу за Чырвоным касцёлам імя Эдварда Вайніловіча.

«Стваральнік, а не разбуральнік», – такое меркаванне выказаў на пасяджэнні камісіі дырэктар Інстытуту гісторыі Вячаслаў Даніловіч, паведамляе газета «СБ-Беларусь сегодня». Заключэнне, выдадзенае інстытутам, адыграла ў рашэнні камісіі ключавую ролю.

Эдвард Вайніловіч – беларускі грамадска-палітычны дзеяч XIX – пачатку XX стагоддзяў, мецэнат. Стаў ініцыятарам будаўніцтва знакамітага Чырвонага касцёла.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў