Скульптуру Гітлера пад назваю «Ён» прадалі за $ 17 млн


Інсталяцыю, што паказвае нацысцкага лідара на каленях, прадалі за $ 17,1 млн на нью-ёркскім аўкцыёне Christie’s. Пра гэта паведамляецца на сайце аўкцыённага дому.

Пачатковая цана інсталяцыі Маўрыц’ё Катэляна, якую аўтар назваў «Ён», складала $ 10 мільёнаў, аднак у выніку стала самаю дарагою працай мастака.

«Ён» створаны з воску, поліэфірнай смалы і чалавечых валасоў. У медыях скульптура атрымала іншую назву – «Гітлер, які моліцца» і «Гітлер, які моліць аб прабачэнні».

Статую стварылі ў 2001 годзе, а ў 2012 яе ўсталявалі ў Варшаве на тэрыторыі былога гета. Гэтая акцыя выклікала супярэчлівыя рэакцыі, у прыватнасці, Цэнтр Сымона Візэнталя назваў яе «халаднакроўнай правакацыяй, якая абражае памяць ахвяраў нацызму».

ДР belsat.eu паводле slon.ru

Стужка навінаў