Скрыня на мосце перапыніла рух у Гомлі


На Палескім мосце ў Гомлі кароўцы і мінакі заўважылі падазроны прадмет – скрыню, якая ляжалі роўна паміж палосамі на дарозе. На месца выклікалі міліцыю. Рух па мосце быў заблакаваны, што выклікалі з’яўленне корак.

На месца здарэння прыбылі некалькі экіпажаў міліцыянтаў. Супрацоўнікі міліцыі ачапілі месца. У сацыяльных сетках тым часам выказваліся версіі, што папяровая скрыня выпадкова ўпала з грузавіка. Іншыя выказалі меркаванне, што адбываюцца вучэнні спецслужбаў. Але насамрэч апынулася так, што скрыню згубіў на падʼёме на мост няўважлівы кіроўца, паведамляе сайт praгомель.

«Скрынку праверылі, яна апынулася пустой і ніякай небяспекі не ўяўляе. Рух па мосце аднаўляецца », – паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Рух праз мост быў затрыманы на паўгадзіны. Цяпер корак няма, аўтамабілі могуць праязджаць праз мост.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў