Склады гарадзенскага шклозаводу неймаверна перагружаныя. ФОТАФАКТ

photo

Вялізныя кантэйнеры з прадукцыяй на шклозаводзе цяпер заўважныя нават няўзброеным вокам. Нават у 2013-м, калі праверка выявіла на складах 270 % гадавога аб’ёму прадукцыі, звонку сітуацыя не выглядала так драматычна, а кантэйнеры з тараю не выстаўлялі на двор.

На частцы будынкаў з’явіліся аб’явы пра продаж. Пра хуткі крах прадпрыемства ідуць размовы нават сярод шараговых мінакоў, якія бачаць дзясяткі тонаў шкла на тэрыторыі прадпрыемства.

Сёлета ў траўні гарадзенскі шклозавод ужо з’яўляўся ў зводках Камітэту Дзяржкантролю праз перагружанасць складоў, вялікіх пазыкаў ды неэфектыўнага кіравання. Тады высветлілася, што стратнаю для прадпрыемства сталася першая частка інвестпраекту па вытворчасці медычнага шкла, які рэалізоўваўся ў 2012-13 гадах. Праект каштаваў больш за 35 мільярдаў рублёў, за 2013 год рэалізацыя медтары прынесла амаль 2 мільярды стратаў, а ў 2014 падобная прадукцыя наагул не выпускалася.

Шклозаводам на Гарадзеншчыне наагул не шанцуе. Бярозаўскі «Нёман» таксама правяраў Камітэт дзяржкантролю сёлета ўвесну, на складах правяральнікі знайшлі 658 % (!) аб’ёму гадавой прадукцыі. Для шклозаводу ў Бярозаўцы тая праверка скончылася не толькі штрафамі, але і крымінальнымі справамі.

АК, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары