Складанасць выбару: купіць секс ці прадаць?


Пра найстаражытнейшую прафесію ў беларускай культуры ды побыце разважаюць у праграме «Чорным па белым» пісьменніца ды феміністка Святлана Курс і літаратар ды тэолаг Віктар Шукеловіч.

Што пісалі ўчора і пішуць сёння беларускія пісьменнікі аб прастытуцыі? Сумленна адлюстроўваюць рэчаіснасць ці развешваюць цэтлікі? Чаму той, хто меў інтымныя зносіны з 5-цю жанчынамі, лічыцца мача, а жанчына, якая аддалася 5-ці мужчынам, – прастытутка? А ці трэба ў творах мастацтва закранаць тэму прастытуцыі і сексуальнага гвалту?

«Дваістасць душы» беларускага народу, апісаная Максімам Гарэцкім, палягае ў тым, што нашая літаратура па адлюстроўвае пэўных тэмаў, мяркуе Святлана Курс.

«У нас лічыцца, што ў нас цудоўная краіна, стабільная, квітнеючая, што ў нас усё добра, а на самой справе ўсе ведаюць, што ў нас адбываецца, пра што нельга пісаць, гаварыць або можна гаварыць толькі на кухнях. Для беларусаў існуюць чорныя і белыя тэмы. Прастытуцыя – менавіта такая тэма, пра якую не будуць гаварыць і пісаць», – заўважыла пісьменніца.

Цэлае выданне праграмы глядзіце ТУТ.

Праграма «Чорным па белым» выходзіць на «Белсаце» ў серады а 22.05. Глядзець яе можна ў онлайнавай трансляцыі на сайце Belsat.eu альбо ў нашым архіве.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў