«Скажите по-русски, иначе ничего не продам»


Апошнімі днямі згадалася пачутая некалі гісторыя пра студэнтку філфаку. Дзяўчына, якая акурат вярнулася з Еўропы, спрабавала па-беларуску купіць газету на вакзале ў Менску.

Калі ж яна звярнулася да прадавачкі шапіка з нашым свойскім «калі ласка», гандлярка прэсай адразу ж зморшчылася: «Скажите по-русски, иначе ничего не продам». Дзяўчына таксама аказалася прынцыповай і не лыкам шытай: «У нас дзве дзяржаўныя мовы, і я патрабую, каб вы абслужылі мяне». «Я не понимаю», – нахабна адрэзала прадавачка, не міргнуўшы вокам і не павёўшы брывом. «Дык што рабіць? Перакладчыка выклікаць?», – збянтэжылася дзяўчына, якую гэтак нечакана прывіталі на радзіме. Добра, што неўзабаве да шапіка падышоў дзядок-пенсіянер у капелюшы. Ён і выступіў у якасці перакладчыка.

Цалкам гісторыю чытайце ў аўтарскім праекце Віктара Шукеловіча «Шуканні Шукеловіча».

Глядзі таксама
Каментары