Скарга на Алеся Лагвінца – фальсіфікацыя ці не?

video

Вікторыя Гродзь, якая напісала скаргу на палітыка за акцыю са сцягамі на кальцавой дарозе, а пасля адмовілася ад сваіх слоў, ізноў змяніла меркаванне.

У размове з «Белсатам» яна заявіла, што ўсё ж такі пісала скаргу.

«У акруговую камісію Сухараўскай выбарчай акругі сапраўды звярталася з просьбай: выключыць выпадкі размяшчэння на дарозе руху аўтатранспарту яркіх прадметаў, якія адцягваюць увагу», – распавядае Вікторыя Гродзь.

Хоць пару гадзінаў да гэтай заявы яна распавяла Лагвінцу адваротнае.

«Яна сказала, што такога і не чула і не ведае, хто я такі, і нічога не пісала. Я ёй зачытаў заяву і прапанаваў даслаць на email. Даслаў, яна прачытала і сказала, што гэта не ейны почырк», – кажа палітык у размове з «Белсатам».

Алесь Лагвінец мае аўдыёзапіс гутаркі ды смс-перапіску. На яе падставе ён напісаў заяву ў міліцыю з прычыны падробкі дакументаў.

Са спасылкай на скаргі выбарнікаў Алесю Лагвінцу адмовілі ў рэгістрацыі. Яго ініцыятыўная група мела два папярэджанні ― за перадвыбарчы пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі на МКАД ды пікет па збору подпісаў у Сухарава, на якім выступіў Лявон Вольскі.

Разабрацца, ці мела месца падробка, міліцыя мае цягам 10 дзён.

Глядзі таксама
Каментары