Скарбы вялікіх князёў літоўскіх прывезлі ў Беларусь


Амаль трыста экспанатаў адолелі шлях з Вільні ў Горадню.

На дзень гораду ў Горадні адкрылася выстава «Археалагічныя знаходкі палацу вялікіх князёў літоўскіх. Паўсядзённасць віленскага двара».

Арганізатары выставы абралі залы Музею гісторыі рэлігіі. Але плануюць прывезці выставу і ў Стары замак, але ўжо пасля яго рэстаўрацыі.

Падобныя выставы ўжо былі ў Польшчы, Нямеччыне, Італіі. Некалькі гадоў таму рэчы з палацу экспанаваліся ў Менску, зусім нядаўна – у Нясвіжы. Для арганізатараў было прынцыпова, каб прадметы завіталі і ў Горадню – як у вялікакняскі і каралеўскі горад.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287107″ img_size=”large”][vc_column_text]Кафля з Пагоняй[/vc_column_text][vc_single_image image=”287079″ img_size=”large”][vc_column_text]Герб каралевы Боны Сфорцы[/vc_column_text][vc_column_text]

Трыста экспанатаў з пяцісот тысяч

Са словаў дырэктара віленскага музею «Палац вялікіх князёў літоўскіх» Выдаса Далінскаса, галоўная ідэя выставы – папулярызацыя нашай агульнай спадчыны, бо Літва і Беларусь – неразрыўныя часткі Вялікага Княства.

У агульных зборах палацу цяпер каля паўмільёна знаходак. Але дырэкцыя вырашыла сабраць калекцыю, якая магла б ездзіць і рэпрэзентаваць музей. Па ідэі гэта меліся быць розныя паводле храналогіі і тыпу знаходкі, якія б адлюстроўвалі штодзённасць жыхароў вялікакняскай рэзідэнцыі ў розныя эпохі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287075″ img_size=”large”][vc_column_text]Дырэктар віленскага музею «Палац вялікіх князёў літоўскіх» Выдас Далінскас[/vc_column_text][vc_single_image image=”287123″ img_size=”large”][vc_column_text]Фрагмент драўлянай сярэднявечнай каналізацыі[/vc_column_text][vc_column_text]

Як захаваўся саламяны брыль, якому 500 гадоў?

У Горадню прывезлі амаль трыста экспанатаў: калекцыі пячной кафлі, упрыгожванні, зброю, посуд і нават кавалак драўлянай сярэднявечнай каналізацыі. Ёсць на выставе і экспанаты зробленыя ў нашыя дні, напрыклад, макет замку Гедыміна або дакладныя рэканструкцыі пячной кафлі, якія можна памацаць рукамі.

Як патлумачыў спадар Далінскас, вялікая колькасць захаваных у палацы прадметаў тлумачыцца тым, што комплекс стаяў у нізіне – пад гарой. З гэтай прычыны фактычна ў «балоце» змаглі захавацца арганічныя вырабы з дрэва, скуры і нават саламяны брыль 500-гадовай даўніны. У дадатак да ўсяго, разбураны ў XVII ст. палац не адбудоўваўся, а доўгі час стаяў у руінах, пад якімі і захаваліся ўнікальныя артэфакты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287143″ img_size=”large”][vc_column_text]Фрагмент драўлянай сярэднявечнай каналізацыі[/vc_column_text][vc_single_image image=”287123″ img_size=”large”][vc_column_text]Макет замку Гедыміна і палацу вялікіх князёў[/vc_column_text][vc_single_image image=”287135″ img_size=”large”][vc_column_text]Кафля са сцэнамі паляфання[/vc_column_text][vc_column_text]

Самая вялікая калекцыя кафлі ў свеце

Звяртае на сябе ўвагу несамавітая па сваіх памерах і разнастайнасці калекцыя кафлі з палацу, на якой адлюстраваныя і міфалагічныя сюжэты, і сцэны з палявання, і прыватныя шляхецкія гербы магнацкіх родаў, да прыкладу, Радзівілаў альбо Сапегаў. Магнаты, будучы міністрамі ў ВКЛ, мелі ў палацы свае апартаменты, печы ў якіх аздаблялі ўласнымі сімваламі.

«Магчыма, мы маем самую вялікую калекцыю кафлі ў свеце перыядам ад готыкі да ранняга барока, – распавядае спадар Далінскас. – Трэба было б праехаць палову Еўропы, каб убачыць настолькі размаітыя асобнікі, якія знаходзяцца ў зборах палацу. Падчас раскопак кляштараў або сядзіб цэлыя якасныя кафлі знаходзяць паштучна, у нас жа іх знаходзілі дзясяткамі і сотнямі на адным месцы».

[/vc_column_text][vc_column_text]Усе фота:

Забаўныя херувімы на кафлі
Забаўныя херувімы на кафлі
Скарбы ВКЛ
Кафля са сцэнамі палявання
Срэбраная талерка з Аўгсбургу
Макет замку Гедыміна і палацу вялікіх князёў
Рэшткі далікатэсаў з княскага стала
Фрагмент драўлянай сярэднявечнай каналізацыі
Кафля з гербам ды ініцыяламі Льва Сапегі
Кафля з часоў ВКЛ
Кафля з Пагоняй
Выстава скарбаў ВКЛ
Выстава скарбаў ВКЛ
Выстава скарбаў ВКЛ
Выстава рэчаў з вялікакняскага двара
Выстава рэчаў з вялікакняскага двара
Герб каралевы Боны Сфорцы
Дырэктар віленскага музею «Палац вялікіх князёў літоўскіх» Выдас Далінскас

[/vc_column_text][vc_column_text]На выставе можна ўбачыць срэбраную талерку XVII ст., якая была зробленая ў Аўгсбургу – у адным з тагачасных ювелірных цэнтраў Еўропы. На суседняй вітрыне – ракавіны малюскаў, адкіды з вялікакняскай кухні. Як аказалася, уладары Вялікага Княства, як і сучасныя лідары краінаў, любілі паласавацца далікатэсамі.

Глядзіце яшчэ >>> 888-годдзе Горадні: вышыванкі, дзеці на роварах і Каложа з сыру (Фота)

«Калі працуюць сабачкі і бяжыць звер – гэта музыка!»: паляўнічыя зладзілі фэст (Фота)

АК, belsat.eu

Стужка навінаў