Скандальныя «Начныя ваўкі» зноў прыедуць у Беларусь


Байкеры з расейскага мотаклубу збіраюцца праехаць з Берасця да Севастопалю.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Начных ваўкоў». Байк-клуб разам з Федэрацыяй мотатурызму Расеі ладзіць трэццю серыю мотамаршу «Дарогі Перамогі – на Севастопаль!», які адбудзецца з 10 па 21 жніўня. Адзін з маршрутаў маршу пройдзе з Берасця праз Менск і Гомель, пасля па тэрыторыі Расеі і ў Севастопаль.

Мінулы прыезд «Начных ваўкоў» у Берасця выліўся ў скандал, калі расейскіх байкераў не прапусцілі на тэрыторыю Польшчы. Яны здзяйснялі мотапрабег з Масквы ў Берлін. Падставай для адмовы ва ўездзе ў ЕЗ стала пагроза бяспецы краінам аб’яднанай еўрапейскай супольнасці.

ЮВ, НМ, belsat.eu

Стужка навінаў