СК: У самагубстве жыхаркі Рагачова ніхто не вінаваты, «ліст шчасця» яна не атрымлівала

video

СК зняпраўджвае інфармацыю пра тое, што жанчына, якая павесілася ў Рагачове, атрымала «ліст шчасця».

У выніку праверкі па факце смерці 54-гадовай жыхаркі Рагачова рагачоўскі раённы аддзел Следчага камітэту ўстанавіў, што яе ніхто не даводзіў да самагубства.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Паводле яе, 3 лістапада ўладальнік прыватнага дома знайшоў на верандзе павешанай сваю сястру.

Пра першую ахвяру новага падатку паведаміў рэгіянальны партал «Рагачоў Online». У каментары «Белсату» галоўны рэдактар рэсурсу Дзяніс Дашкевіч сказаў, што «ліст шчасця» быў не адзінай прычынай самагубства жанчыны.

Жанчына жыла адна. Ейны муж памёр некалькі гадоў таму, дачка працуе ў Расеі, а сын у турме. Два гады таму яна страціла працу.

Як вынікае з праверкі СК, сваякі і знаёмыя распавядалі, што жанчына доўгі час злоўжывала алкаголем, некалькі разоў кадзіравалася, неаднаразова гаварыла пра самагубства.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, смерць жанчыны наступіла ў выніку здушвання шыі пятлёй пры павешанні. У як крыві знойдзены этылавы спірт у колькасці 2,3 праміле.

Прычынай суіцыду стаў дэпрэсіўны стан, абвостраны злоўжываннем спіртнымі напоямі, паведамляе Рагачоўскі СК.

«Дакладна ўстаноўлена, што пры жыцці жанчына не атрымлівала паведамлення аб выплаце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год», – падкрэслівае УСК па Гомельскай вобласці.

Чытайце таксама:

ДР belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары