СК распачаў крымінальную справу па факце трагедыі каля ГЦ «Замак» у Менску


Па факце ДТЗ каля гандлёвага цэнтру «Замак» у Менску, дзе грузавы аўтамабіль урэзаўся ў пешаходаў, упраўленнем Следчага камітэта па г. Менску распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, 2 снежня, каля 16.30 на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтру «Замак» у Менску грузавы аўтамабіль урэзаўся ў пешаходаў. У шпіталь дастаўлены чатыры чалавекі. Загінула 11-гадовая дзяўчынка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавы аўтамабіль пратараніў пешаходаў, калі яны перасякалі праезную частку па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

Кіроўца грузавіку ЗІЛ сцвярджае, што ў яго проста адмовілі тармазы. Паводле экспертызы, кіроўца быў цвярозым.

Фота – sk.gov.by

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў