Сірыя: узятыя «Ісламскай дзяржавай» ў палон расейцы – найміты «Вагнэра»


Прынамсі адзін з узятых у палон у Сірыі расейцаў з’яўляецца байцом так званай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнэра» – арганізацыі наймітаў пад куратарствам Галоўнага ўпраўлення Генштаба РФ (былога ГРУ).

Учора тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, на якім знятыя двое расейскіх вайскоўцаў, захопленых у палон у баях за сірыйскі горад Дэйр-эз-Зор. На відэа адзін з мужчын называе сваё імя – Раман Забалотны, 1979 года нараджэння. Ён таксама кажа, што імя чалавека побач – гэта Рыгор Цуркану, 1978 года нараджэння.

https://twitter.com/AlqalaamVID/status/915222927406194689?ref_src=twsrc%5Etfw&ref_url=http%3A%2F%2Fbelsat.eu%2Fnews%2Fislamskaya-dzyarzhava-pakazala-kadry-z-palonnymi-rasejskimi-vajskoutsami-minabarony-rf-stsvyardzhae-shto-geta-ne-vajskoutsy%2F

Брат Рыгора Цуркану паведаміў Business FM, што відэа з палоннымі – сапраўднае, брата ен пазнаў. Паводле яго, Рыгор Цуркану – былы дэсантнік, які неаднойчы ездзіў у Сірыю ў складзе прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнэра».

Ці ваяваў у «Вагнэра» другі палонны – дакладна невядома. СМІ пакуль даведаліся толькі, што Забалотны раней ўдзельнічаў у акцыі супраць Аляксея Навальнага ў Растове.

Раней расейскае Міністэрства абароны заявіла, што людзі на відэазапісы не маюць дачынення да ўзброеных сіл Расеі.

Па афіцыйных дадзеных Мінабароны Расеі, за час аперацыі ў Сірыі загінулі каля 40 расейскіх вайскоўцаў. СМІ таксама неаднаразова паведамлялі аб гібелі ў Сірыі расейскіх наймітаў, якія ваююць у шэрагах прыватнай ваеннай кампаніяй «Вагнэр».

ПВК «Вагнэра» – гэта фактычна засакрэчанае падраздзяленне расейскай арміі, байцы якой ваявалі на Данбасе і ў Сірыі. Менавіта вагнэраўцы ўдзельнічалі ў штурме Пальміры вясной 2016 года.

Трэніровачная база ПВК «Вагнэра» знаходзіцца ў пасёлку Молькіна пад Краснадарам, а побач з ёй дыслакуецца 10-я брыгада краснадарскага спецназу ГУ Генштаба РФ. Паводле СМІ, у складзе ПВК «Вагнэра» ваююць таксама грамадзяне Беларусі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў