Сірыйскі нападнік перад атакай у нямецкім Ансбаху запісаў відэазварот


Сірыец прысягнуў на вернасць «Ісламскай дзяржаве» і пайшоў забіваць.

Відэазапіс са зваротам нападніка змясціла інфармацыйнае агенцтва «Amaq», блізкае да «Ісламскай дзяржавы».

Амерыканская група «SITE», якая маніторыць актыўнасць у сеціве, падае змест відэазвароту. У ім сірыец, меркаваны нападнік, па-арабску паведаміў, што ў Ансбаху рэалізаваў «аперацыю пошуку пакутніцтва» і заклікаў да новых атакаў.

На відэазапісу тэрарыст называецца як «Мухамэд Далійль».

«Я клянуся, гэтая аперацыя стане выбуховым прыставаннем. У наступны раз там не будзе выбуховага прыставання ці паясоў, але будзе аўта з выбухоўкай», – заяўляе чалавек на відэазапісе.

Выбух у горадзе Ансбах ноччу 25 ліпеня зладзіў 27-гадовы сірыец, якому раней адмовіліся прадаставіць прытулак. У выніку нападнік загінуў, яшчэ 12 асобаў атрымалі раненні.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў