Сірыйскі канфлікт забраў амаль паўмільёна жыццяў


Фота: Karam Al-Masri, AFP

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы Сірыйскага цэнтру палітычных даследаванняў. Вытрымкі са справаздачы 11 лютага апублікавала брытанскае выданне «The Guardian».

Колькасць ахвяраў дасягнула 470 000 чалавек, што амаль у два разы больш, чымся колькасць ахвяраў паводле справаздачы ААН, якая была апублікаваная паўтары гады таму, адзначае брытанскае выданне.

З сакавіка 2011 года 11,5 % насельніцтва Сірыі былі забітыя або пацярпелі. Колькасць параненых ацэньваецца ў 1,9 млн чалавек.

Паводле ацэнак экспертаў, эканоміка Сірыі праз вайну страціла $ 255 млрд.

Сірыйскі цэнтр палітычных даследаванняў знаходзіцца ў Дамаску. «The Guardian» падкрэслівае, што цэнтр стараецца прытрымлівацца нейтральнай пазіцыі: яго эксперты пазбягаюць крытыкі на адрас Башара аль-Асада, а яго праціўнікаў (за выключэннем баевікоў з «Ісламскай дзяржавы»), называюць «узброенымі групоўкамі».

ЮВ, belsat.eu, паводле theguardian.com

Стужка навінаў