Сірыец і егіпцянін спрабавалі трапіць у ЕЗ без дакументаў


Паблізу беларуска-польскай мяжы памежнікі затрымалі нелегалаў, якія мелі намер патрапіць у Еўразвяз. Грамадзянін Сірыі і Егіпта патлумачылі, што імкнуліся ў Польшчу ў пошуках лепшых умоваў жыцця.

Берасцейскія пагранічнікі затрымалі парушальнікаў у Пружанскім раёне, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэту. Дакументаў у мужчын з сабою не было. Яны мелі толькі ноўтбук, у якім знаходзіўся файл з копіяй старонак пашпарту грамадзяніна Егіпта.

У дачыненні да затрыманых грамадзянаў распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму, спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне правілаў знаходжання. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў.

Да высвятлення ўсіх абставінаў парушальнікі змешчаныя ў ІЧУ Берасцейскай памежнай групы.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў