Анлайн і фотарэпартаж з «Чарнобыльскага шляху»


Відэатрансляцыю вяло Радыё «Свабода».

Традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваная да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, хоць і дазволеная сталічнымі ўладамі, але з іх жа ініцыятывы сёлета пройдзе з некаторымі зменамі.

У прыватнасці, час збору людзей скарацілі з гадзіны да 30-ці хвілінаў. Дадатковай складанасцю арганізатары шэсця называюць аплату паслуг міліцыі. Кіраўніцтва сталічнай міліцыі са свайго боку паабяцала, што атрыманыя грошы пералічаць у адзін з дзіцячых дамоў.

Шэсце адбываецца ў нядзелю, 26-га красавіка. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 14 гадзінаў ля кінатэатру «Кастрычнік».

Адтуль шэсце мае рушыць да помніка «Ахвярам Чарнобылю» у Менску – Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў, дзе ўскладуць кветкі, запаляць знічы ды ўшануюць памяць ахвяраў і ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы хвілінаю маўчання. Дэманстрацыя сёлета пройдзе пад лозунгам «Не – расейскай ядравай пагрозе». Мітынгу арганізатары праводзіць не будуць.

Глядзі таксама
Каментары