Сіноптыкі працягнулі памаранчавы ўзровень небяспекі


Вецер і дождж не даюць спакою і з кожным днём узмацняюцца. Сёння па Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. Па большай частцы краіны ападкі – дождж і мокры снег. Зранку па ўсходзе Беларусі моцныя ападкі, магчымы слабы галалёд.

Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду. Па ўсходзе чакаюцца парывы да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад 0 да +6, днём у заходніх раёнах да +7-9.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары