Сілавікі заламалі рукі Саакашвілі і сцягнулі яго з даху (ВІДЭА)

Wideo

У інтэрнэце з’явіўся запіс, як затрымлівалі палітыка.

СБУ падазрае Саакашвілі ў спрыянні ўдзельнікам злачынных арганізацыяў і іх фінансаванні.

Саакашвілі затрымалі 5 снежня ў доме, дзе ён пражываў. Спецназ выломваў дзверы ў ягонай кватэры, палітык забраўся на дах і пагражаў скочыць, калі яго не заставяць у спакоі. У выніку Саакашвілі затрымалі і спрабуюць вывезці, аднак у цэнтры Кіеву сабраўся стыхійны мітынг, у якім удзельнічаюць тысячы людзей. Яны блакуюць праезд і намагаюцца адбіць палітыка ў сілавікоў.

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары