Сілавікі вызвалілі закладнікаў у Харкаве

video

Месца здарэння, Харкаў.

У Харкаве сілавікі вызвалілі закладнікаў і затрымалі зламысніка, які захапіў аддзяленне «Укрпошты».

«Сітуацыя з захопам аддзялення Укрпошты вырашана. Людзі вызваленыя! Бліскучая спецаперацыя СБУ і МУС. Нягоднік затрыманы і будзе строга адказваць за свае дзеянні. Цяпер з вызваленымі людзьмі і сваякамі пачынаюць працаваць псіхолагі і медыкі», – напісала старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юлія Святлічная на сваёй старонцы ў Facebook.

Ситуація із захватом відділення Укрпошти вирішена. Люди визволені!Блискуча спецоперація СБУ та МВС. Негідник затримани…

Publié par Юлія Світлична sur samedi 30 décembre 2017

UPD. Постраждалих немає. Звільненим заручникам буде надана уся необхідна допомога. На місці працюють фахівці управління охорони здоров`я та соціальної політики ОДА.

Publié par Юлія Світлична sur samedi 30 décembre 2017

У паліцыі Харкава паведамляюць, што затрыманаму мужчыну 40 гадоў, ён вёў «антысацыяльны лад жыцця» і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за злачынствы звязаныя з наркотыкамі.

#поліція_ХарківщиниЧоловіка, який захопив заручників у харківському відділенні Укрпошти, затримано поліцієюОперацію б…

Publié par Поліція Харківщини sur samedi 30 décembre 2017

Нагадаем, 30 снежня ў Харкаве невядомы захапіў аддзяленне «Укрпошты» на вуліцы Шаўчэнкі каля ГЦ «Рост». У гэты час там знаходзілася 9 чалавек – супрацоўнікі пошты і наведвальнікі, у тым ліку двое дзяцей. Злачынца ўзяў іх закладнікі. Ягоныя матывы былі невядомыя.

Пазней паліцыянтам удалося ўгаварыць зламысніка адпусціць пэўную частку ўтрыманы людзей – двух дзяцей і трох жанчын.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары