Швецыя – чэмпіён свету па хакеі


Гэта – іх дзясятае чэмпіёнства.

У фінале 81-га Чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у Парыжы і Кёльне, лік адкрыла зборная Швецыі, калі гуляла ў меншасці. На пачатку трэцяга перыяду канадцы адыграліся, рэалізаваўшы колькасную перавагу. Дадатковы час скончыўся нічым. Канчатковы вынік быў вызначаны толькі ў серыі булітаў – 2: 1.

Апошні раз золата ЧС шведы заваёўвалі ў 2013-м.

ДД

Стужка навінаў