Швейцарскі Credit Suisse замарозіў актывы расейцаў на $ 5 мільярдаў


Адзін з самых буйных швейцарскіх банкаў Credit Suisse замарозіў расейскія актывы на агульную суму каля 5 млрд. долараў, каб пазбегнуць санкцыяў ЗША.

Каму канкрэтна належаць расейскія грошы ў Credit Suisse – не ўдакладняецца.

Нагадаем, у красавіку ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу топавых расейскіх бізнесоўцаў і кампаніяў, якія ім належаць. Санкцыі таксама пагражаюць юрыдычным асобам, якія працуюць з фігурантамі «чорнага спісу».

У красавіку ў санкцыйны спіс былі уключаныя, у прыватнасці, бізнесоўцы Алег Дзерыпаска, Ігар Ротэнберг, Кірыл Шамалаў, Віктар Вексельберг, Сулейман Керымаў, Уладзімір Багданаў і Андрэй Скоч, а таксама кіраўнік ВТБ Андрэй Косцін, старшыня праўлення Газпромбанка Андрэй Акімаў, старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілері прэзідэнт «Зеніта», чалец савета дырэктараў «Газпром нафта» Сяргей Фурсенка.

У спісе чыноўнікаў – міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, кіраўнік Раскамнагляда Аляксандр Жараў, кіраўнік Расейскага інстытута стратэгічных даследаванняў Міхаіл Фрадкоў, губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін і іншыя.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў