Шушкевіч пра ЕГУ: «Не бачу там ні еўрапейскасці, ні дэмакратычнасці, ні балонскага працэсу»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/IH8qJuaqQMs”][vc_column_text]Станіслаў Шушкевіч распавядае чаму БДУ 1920-х быў лепшы за сучасны ЕГУ.

Станіслаў Шушкевіч: Перад тым як пачаць, як б хацеў прапанаваць абмеркаваць не канфліктную сітуацыю, а тое, што мы маем, што б хацелі мець і тое, што мы згубілі ў гэтым так званым Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Я не заўважаю там ні еўрапейскасці, ні дэмакратычнасці, ні балонскага працэсу. Я быў прарэктарам па навуковай працы ў двух высокіх школах – і нідзе не бачыў, каб так пэўныя людзі паміж сабой не памірыліся на вачах у студэнтаў. Калі да гэтага даведзены ўніверсітэт, трэба разумець, што галоўка гніе.

Любоў Лунёва: Пасля таго, як ЕГУ перабраўся ў Вільню ды здолеў перамагчы адміністрацыйныя ды фінансавыя цяжкасці, пачаліся нейкія скандалы, што перманентна адбываліся цягам апошніх гадоў. Чаму?

Я магу казаць толькі пра адно пытанне адносна ЕГУ. Гэтак, як беларуская культура, гісторыя, філасофія ў заняпадзе, мне здавалася, што [ЕГУ] будзе вольным універсітэтам, пабудаваны дэмакратычным чынам, які падтрымлівае дэмакратычную апазіцыю. Ён ні ў якім разе не нейтральны ў палітычным сэнсе, а таксама ён за тое, каб у краіне быў дэмакратычны лад.

Па-другое, ён павінен быў быць беларускім, бо ў нас няма ніводнага беларускага ўніверсітэту. Нарэшце, у 2002 годзе мяне запрасілі на 10-годдзе ЕГУ, і калі я там пабываў, я зразумеў, што там зусім не тое, пра што кажа Міхайлаў. Я пакінуў іх на той урачыстасці і сказаў: «Вы – манкурты. У вас выступаюць на ангельскай, нямецкай, італьянскай і расейскай мовах. Няма ніводнага выступлення па-беларуску».

У выніку заснавальнік універсітэту акадэмік Міхайлаў стаў пачэсным рэктарам, а на ягонае месца прыйшоў амерыканец Дэйвід Полік. Прайшоў год – і зноў скандал.

Я фактычна адказаў на вашае пытанне. Гэта камерцыйны праект, куды запрасілі фінансіста, які можа прыцягнуць сродкі і размеркаваць іх сярод тых, у кім ён зацікаўлены, і тых, хто зацікаўлены ў станаўленні гэтай фінансавай структуры.

Фактычна забыліся, для чаго стварылі ЕГУ. Я разумею, што Полік – добры мэнэджар… Але як скандынавы заявілі ў медыях: ён зразумеў, што можна ў іншым месцы зарабіць болей – і падасца туды. Але дзе той беларускі патрыятызм, які павінен быць у такой навучальнай установе?

Прыгадайце, што рабілася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 20-х гг. XX стагоддзя: прыязджалі расейскія прафесары, якія чыталі лекцыі па-беларуску. Зараблялі нейкую дробязь, але яны мелі натхненне: яны неслі навуку, неслі культуру.

А якую навуку нясе гэты ўніверсітэт? Ведаю толькі аднаго выпускніка, які і без ЕГУ быў здатным чалавекам. А другога ня ведаю.

Цяпер ёсць некалькі прэтэндэнтаў на пасаду рэктара: Тацяна Шыцова, Аляксандр Мілінкевіч і Дарыус Удрыс. Гэта можа стаць кампрамісам на гэтым этапе?

Вельмі цяжка адказаць на гэтае пытанне. Я не маю прэтэнзіяў ні да адной з гэтых асобаў, але мне падаецца, што гэта ўсё – спектакль, рэжысёр якога – той самы Міхайлаў, у якога за ўсе 30 гадоў, што я яго ведаю, я заўважыў адзіны інтарэс – зарабіць добрыя грошы.

Размаўляла Любоў Лунёва

Стужка навінаў