Шушкевіч на дзень народзінаў паехаў у Маскву


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSzcxQW52MmptdVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Сёння першы кіраўнік незалежнай Беларусі адзначае дзень народзінаў.

Станіславу Шушкевічу споўніўся 81 год. Тэлефон ён не падымае. Сваякі патлумачылі: «Паехаў у Маскву на прэзентацыю кнігі».

Да нядаўняга часу паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі атрымліваў мізэрную пенсію ды зарабляў на жыццё, чытаючы лекцыі ва ўніверсітэтах па ўсім свеце. Студэнтам ён распавядаў «пра тое, куды ідзе Беларусь»: у будучыні – «усё ж, да прававой дзяржавы», нягледзячы на палітыку сённяшніх уладаў і перашкоды з боку ўсходняга суседа.

Чытайце таксама >>> Станіславу Шушкевічу павысілі пенсію ў больш як тысячу разоў – з $ 0,2 да $ 220

Будучы старшынём Вярхоўнага Савету Беларусі, падпісаў Белавежскае пагадненне, якое спыніла існаванне СССР. Фізік-ядравік, перад прыходам у вялікую палітыку выхаваў 33 кандыдатаў навук. Але да таго, каб мець вучняў у палітыцы «не саспеў».

«Размова Мацкевіча» са Станіславам Шушкевічам з нагоды 80-гадовага юбілею

ІА, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў