Аптымізацыя МУС: Мы не звальняем працаўнікоў... мы прыбіраем пасады


У межах аптымізацыі МУС было ліквідавана каля 1000 вакантных пасадаў, паведаміў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч.

«Мы не звальняем працаўнікоў у звязку з аптымізацыяй, мы скарачаем пасады, якія становяцца вакантнымі. Так будзе і надалей. Ужо скарочана больш за 1000 пасадаў», – адзначыў Шуневіч.

19 траўня міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч заявіў журналістам, што цэнтральны апарат МУС Беларусі прапануюць скараціць на 10 %. Пра гэта ён паведаміў пасля размовы з кіраўніком Беларусі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў