Шумчанка – уладам: Вядзіце дыялог з людзьмі, каб не выштурхоўваць іх на мітынгі

video

https://www.youtube.com/watch?v=dBCfLM76QLY&feature=youtu.be

Лідар абʼяднання «Перспектыва» распавёў, пра сітуацыю, у якой знаходзяцца беларускія прадпрымальнікі.

«Ніякіх саступак улады, па вялікіх рахунку, не робяць. Усё, што мы маем, мы атрымалі ў выніку пратэстаў зімой. Пакуль ёсць толькі тое, што прызналі расейскія дакументы. А праверкі ёсць у рэгіёнах, і ў сталіцы. Гэта вельмі непакоіць людзей, і гэта далёка не саступкі. Мы ведаем, што ўлады не адступяцца ад свайго, ведаем, што ў бюджэт на наступны год закладзенае павелічэнне штрафаў. Мы ведаем, што яны не дабіраюць падаткаў», – адзначыў Анатоль Шумчанка ў каментары «Белсату».

На ягоную думку, калі становішча ІП будзе пагаршацца, то гэты працэс будзе суправаджацца пратэстамі.

Чытайце таксама >>> У Рэчыцы прадаўцы плацяць за сваю працу

«Сёння асноўны пасыл уладам – працуйце з людзьмі на дыялогавай пляцоўцы, каб пасля не даводзіць іх да вуліцы, мітынгаў і забастовак», – заявіў лідар «Перспектывы».

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары