Шукайце ў канфіскатах. Гарадзенскія мытнікі вынялі тэхнікі на $ 1 млн


Падчас мытнай праверкі паштовых адпраўленняў гарадзенскія мытнікі знайшлі дарагую тэхніку.

На памежны пункт «Беняконі», што на мяжы з Літвой, прыехалі два мікрааўтобусы. У дакументах, якія кіроўцы перадалі мытнікам, значылася, што яны перавозяць паштовыя адпраўленні, якія ідуць у Расею. Па дакументах у скрынках знаходзіліся кнігі, мяккія цацкі і ўжываныя рэчы.

Мытнікі вырашылі праверыць змест скрынак. Замест кнігаў і цацак там было 20 ноўтбукаў Apple, 1807 айфонаў і тэлефонаў Xiaomi і шмат іншых каштоўных рэчаў.

Па папярэдніх падліках мытні ўсё гэтае дабро каштуе больш за мільён долараў.

ГА, belsat.eu паводле customs.gov.by

Стужка навінаў