Шубэрт, Майдан і «piano-экстрэмісты»


Прэмʼера «дакументальнай казкі» пра галоўны інструмент украінскай рэвалюцыі на «Белсаце».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=qaI24iAg4M0&index=6″][vc_column_text]Гэтае піяніна мела ўмацаваць адну з барыкадаў на ўкраінскім Майдане, але яго ўратавала студэнтка кансерваторыі. Пазней інструмент аб’яднаў пратэстоўцаў, якія нягледзячы на мароз і снег, удзень і ўночы спявалі на Майдане гімн Украіны і народныя песні.

Уладу майданаўскае піяніна палохала больш за кактэйлі Молатава, а тых, хто на ім граў, яны называлі «piano- экстрэмістамі».

«Піяніна» – гэта дакументальны фільм, які нагадвае мне казкі Андэрсана, галоўным героем якіх былі прадметы з душою», – піша пра стужку Віты Марʼі Дрыгас польскі кінакрытык Тадэўш Сабалеўскі. «У гэтай дакументальнай казцы піяніна ачалавечылі і зрабілі крыніцай духу. Гэта быў сімвал вайны з чалавечым тварам… Чымсьці такім, чым па вялікім рахунку ёсць кіно», – зазначае Сабалеўскі ў сваім артыкуле на wyborcza.pl.

Прэмʼера «дакументальнай казкі» «Піяніна» адбудзецца на нашым тэлеканале 19-га лютага а 22:15. Не прапусціце!

Глядзіце онлайн «Белсату» на «Youtub’е» – тут і цяпер

Стужка навінаў