Штурман Су-24 заяўляе, што самалёт збілі без папярэджвання (інтэрв'ю)


Адзін з сябраў экіпажу збітага ўчора самалёта заяўляе, што атака адбылася без папярэджвання з боку турэцкіх пілотаў.

Штурман збітага расейскага бамбардзіроўшчыка Канстанцін Мурахцін распавёў сёння пра тое, як турэцкія знішчальнікі атакавалі іх самалёт.

Паводле словаў вайскоўца, іх Су-24 не парушаў паветраную прастору Турцыі:

«Увесь наш палёт да моманту выбуху ракеты я кантраляваў цалкам. Я выдатна бачыў і паводле мапы, і паводле мясцовасці, дзе мяжа і дзе знаходзімся мы».

[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTE1landueVpNdzAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Штурман кажа, што лётчык не мог ухіліцца ад ракеты, бо тая «прыйшла ў хвост самалёта».

Турцыя з самага пачатку казала пра дзесяцікротнае папярэджанне расейскаму самалёту, на якія той ніяк не рэагаваў.

ЮВ, ДД, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў