Штучны інтэлект зрабіў аранжыроўку Бэтховэна ў стылі «The Beatles»

video

Спецыялісты з «Sony Computer Science Laboratory», што месціцца ў Парыжы, задаліся пытаннем, ці зможа кампутар творча перапрацаваць класічную музыку.

У якасці зыходніку для эксперыменту яны выкарысталі «Оду да радасці», музыку да якой Бетховен напісаў у 1823 годзе. Машыне таксама даверылі перапрацоўку гімна Еўропы.

Сістэму навучылі галоўным асаблівасцям музычных стыляў, а пасля паказалі, як відазмяняць адзін са стыляў, «пазычаючы» прыёмы іншага. Тую ж «Оду да радасці» запісалі ў розных варыяцыях, выкарыстоўваючы сучасныя музычныя жанры.

На думку распрацоўшчыкаў, такая праца можа прывесці да таго, што ўжо праз некалькі гадоў на свеце можа з’явіцца кібер-Бэтховэн.

ДР, паводле geektimes.ru

Глядзі таксама
Каментары