Штраф за безбілетны праезд вырасце


Падвышэнне адбудзецца 31 студзеня.

У сераду безбілетны праезд ва ўсіх відах гарадскога транспарту ў Беларусі пацягне за сабой штраф у памеры ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Дагэтуль «зайцы» плацілі максімум 1/2 базавай.

Рашэнне аб павелічэнні сумы штрафаў за безбілетны праезд адбылося згодна з законам № 95-З ад 8 студзеня 2018 года.

На сёння базавая велічыня складае Br 24,5.

ДД

Стужка навінаў