Штраф або содні. Ува Украіне забаранілі георгіеўскую стужку


Закон, які падпісаў прэзідэнт Украіны прадугледжвае штраф ажно да $ 200 або арышт нават на пятнаццаць сутак.

Пра намер падпісаць гэты акт «як толькі яго пакладуць на подпіс» Пятро Парашэнка заяўляў некалькі тыдняў таму.

Закон «Аб унясенні змяненняў у Кодэкс Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях адносна забароны вытворчасці і прапаганды георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі» Вярхоўная Рада прыняла яшчэ 16 траўня.

На наступны дзень пасля публікацыі ўва ўкраінскіх медыях закон набудзе моц.

Цяпер за дэманстрацыю або нашэнне георгіеўскай стужкі (або яе выявы) прадугледжаны штраф ад $ 30 да 100.

За падобныя дзеянні цягам года пацягнуць за сабой штраф $ 100–200 або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

У кожным з выпадкаў закон прадугледжвае канфіскацыю георгіеўскай стужкі.

ДД

Стужка навінаў