Штогадовая прэмія ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці: працягваецца прыём заявак


Прэмію ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў трэці раз уручаць найбольш значным КСА-праектам беларускага бізнесу. «Белсат» выступае інфармацыйным спонсарам імпрэзы.

Напрыканцы 2015 каманда міжнароднага сацыяльна-эканамічнага фонду «Ідэя» правяла глабальнае даследаванне бізнес-асяроддзя і яе адносіны да прынцыпаў КСА. 59% апытаных бачаць у КСА спосаб павысіць вонкавы імідж кампаніяў і лаяльнасць кліентаў, гэта значыць разглядаюць КСА – як частку бізнес-стратэгіі.

Сёлета падача заявак ад удзельнікаў прэміі КСА працягнецца да 4 сакавіка, а ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 18 сакавіка.

Традыцыйна, кампетэнтнае журы вызначыць пераможцаў у катэгорыях: «Навакольнае асяроддзе», «Культура», «Адукацыя», «Спорт», «Здаровы лад жыцця», «Узаемадзеянне з мясцовым супольнасцю» і «Карпаратыўнае валанцёрства».

У ліку дадатковых намінацыяў арганізатарамі былі прапанаваныя ўзнагароды «Персона года» і «Сацыяльна адказнае СМІ». Іх пераможцы вызначацца арганізатарамі без падачы заявак.

Крытэрамі адбору ў асноўных намінацыях зʼяўляюцца: актуальнасць, маштабнасць, сістэмнасць, інавацыйнасць, праца са стэйкхолдэрамі, асаблівасці прасоўвання, а таксама эфектыўнасць – наяўнасць канкрэтных і значных вынікаў, іх рэальнае ўздзеянне на сацыяльна значныя праблемы.
Штогадовую прэмію ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці праводзіць сацыяльна-эканамічны фонд «Ідэя» партнёрстве з фондам Pontis (Славакія) і пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі ў рамках доўгатэрміновага праекта «Супрацоўніцтва ў галіне абʼяднання сектараў беларускага грамадства з мэтай развіцця міжсектаральнага супрацоўніцтва».

Для ўдзелу ў асноўных намінацыях, кампаніі павінны даць на суд міжнароднага журы прэзентацыю КСА-праекта да 8 сакавіка. Аб падрабязнасцях удзелу, асаблівасцях афармлення заявак і прадстаўлення кейсаў можна звяртацца да:

Наталлі Куцан, дырэктар фонду «Ідэя»
n.kutsan@gmail.com
+375 29 626 99 90

Кацярыны Целяпнёвай, каардынатар праектаў
kate.sapiens@gmail.com
+375 29 234 41 55

Стужка навінаў