Штода: Прыходжу да віцэ-прэм'ера, прыём адкладзены, на выхадзе здрадніцкае затрыманне


Пасля адбыцця 15-соднявага арышту грузаперавозчык, які збіраўся ладзіць акцыю ля Дому ўраду, распавядае, як патрапіў на Акрэсціна.

«Я прыходжу спакойна, даведваюся што прыём (у першага віцэ-прэм‘ера Васіля Мацюшэўскага) раптоўна перанеслі на наступны дзень ці пазней. Па выйсці я быў затрыманы, зразумела, я лічу, па-здрадніцку. За нібыта нецэнзурную лаянку», – заявіў на сённяшняй прэс-канферэнцыі Сяргей Штода.

Па словах Сяргея Штоды, АМАПаўцы распавялі яму, што затрыманне праводзілася па загадзе КДБ.

Акцыя грузаперавозчыкаў у выніку не адбылася, таму што была дамоўленасць пра яе правядзенне толькі пасля тэлефанавання Сяргея Штоды па выніках сустрэчы з віцэ-прэм‘ерам. Так як бізнесовец быў затрыманы, то нікому не тэлефанаваў. Ён кажа, што на Акрэсціна для затрыманых падрыхтавалі два паверхі.

«Туды можна змясціць 500 чалавек», – заўважае Сяргей Штода.

Рахунак за знаходжанне на Акрэсціна – 1, 350 млн рублёў бізнесовец збіраецца адаслаць Мацюшэўскаму. Свае бліжэйшыя планы агучваць ён не стаў, але сказаў, што не будзе дзейнічаць так адкрыта, як раней, цяпер будзе больш асцярожным.

НМ, belsat.eu, паводле abw, Еўрарадыё

Стужка навінаў