«Што ж вы не гледзіцё за сваім братам? Ён жа ў вас бандэравец...»


Прыхільнікі «Наваросіі» пагражаюць сябру Партыі БНФ, актыўнаму блогеру з Пінску Мікалаю Клімовічу.

«Пішуць да маіх родных, блізкіх, знаходзяць нейкім чынам кантакты. Пісалі: «Што ж вы не гледзіцё за сваім братам? Ён жа ў вас бандэравец, робіць такія публікацыі».

А, напрыклад, зусім нядаўна нехта з «Наваросіі» напісаў да маёй сястры: «Прыглядайце за ім, ён па лязу брытвы ходзіць. Вы не хвалюецеся за яго жыццё? Не баіцеся, што ён аднойчы можа не прыйсці дадому?»

Актывіст з Пінску вырашыў перадрукоўваць інфармацыю з украінскіх СМІ ў сваіх сацыяльных сетках. Неўзабаве пачаў атрымліваць пагрозы ад прыхільнікаў сепаратыстаў.

Прыхільнікі «Наваросіі» патрабуюць ад Мікалая Клімовіча выдаліць са сваіх акаўнтаў усю інфармацыю пра сітуацыю на ўсходзе Украіны. Шантажысты паабяцалі напісаць на актывіста Партыі БНФ асабіста Аляксандру Лукашэнку, на што Клімовіч адказаў: «Наш кіраўнік – за адзіную Украіну».

ЮВ, паводле «racyja.com»

Стужка навінаў