Што запакаваць школьніку на перакус паміж урокамі


Што смачнага спакаваць дзіцяці з сабой у школу (ці сабе на працу), каб дзень атрымаўся ўдалым? Раіць вядоўца тэлешоу «Я не буду гэтага есці», шэф-кухар міжнароднага класу Вольга Прыгарава. Новыя серыі тэлешоу – ужо неўзабаве па нядзелях, а пакуль трымайце рэцэпты.

Сэндвіч з джэмам ці арахісавай пастай

На 1 сэндвіч:

  • хлеб для тостаў (тыпу «Harry’s») – 2 лусты
  • джэм, напрыклад, грушава-бруснічны або арахісавая паста
  • сметанковае масла

Падсушваем хлеб на грылі або ў тостары, змазваем густым джэмам ці арахісавай пастай, складаем разам. Змазваем з абодвух бакоў сметанковым маслам і абсмажваем да залацістай скарыначкі.

Круасан. Фота pixabay.xom

Круасан з вяндлінаю і сырам

  • круасан – 1 шт.
  • соус на выбар
  • лісце салаты – некалькі штук
  • памідор – некалькі скрылікаў
  • вяндліна – 2 скрылікі
  • сыр – 2 скрылікі

Круасан разразаем уздоўж, падсушваем палавінкі на грылі, змазваем соусам (каму які падабаецца), кладзем лісце салаты, скрылікі помідора, вяндліны і сыру.

Кукуруза. Фота pixabay.com

Кукуруза з сасіскамі

  • кукуруза – пару кіяхоў
  • сасіскі – некалькі штук

Кукурузу варым у падсоленай вадзе, наразаем на кавалачкі таўшчынёю 3–5 см і абсмажваем на грылі, потым абсмажваем сасіскі. У якасці гарніру можна таксама зрабіць салатку з агародніны, пюрэ з морквы ці бульбяное.

Калі вы любіце гатаваць, сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама: на Facebook, у «Одноклассниках» і ў Instagram.

Стужка навінаў