Што віцэ-міністр замежных справаў Беларусі рабіў на галоўным курорце Венесуэлы?


На венесуэльскім востраве Маргарыта з аўторка да нядзелі праходзіць саміт Руху недалучэння. Гэта міжнароднае абʼяднанне 120-ці краінаў, якія не ўваходзяць у вайсковыя блокі кшталту НАТО. Запрашэнне Нікаляса Мадуры прынялі рэдкія кіраўнікі дзяржаваў, паслаўшы замест сябе дыпламатаў.

Раней востраў Маргарыта быў галоўным курортам Венесуэлы, папулярным сярод венесуэльскіх багачоў і нямецкіх турыстаў. Але сёння тут поўна паліцыі, спецслужбаў і вайскоўцаў, замежных дэлегацыяў і незадаволеных людзей.

«Людзі спадзяваліся, і нам казалі, што калі пачнецца саміт, усе крамы будуць поўныя тавараў, каб людзі пабачылі, што няма ніякага дэфіцыту. І гэта аказалася абсалютнай хлуснёй!» – кажа жыхар востраву Маргарыта Луіс Радрыгес.

Саміт Руху недалучэння на востраве – гэта спосаб ізалявацца ад чэргаў за прадуктамі, галечы і масавых антымадураўскіх пратэстаў.

«Няма квіткоў на самалёт, мы не можам туды пераплыць – нават на прыватных яхтах забаронена там хадзіць. Мы не можам прыняць удзелу. Урад баіцца, што апазіцыйныя ім чальцы парламенту возьмуць слова», – адзначыў кіраўнік Венесуэльскай нацыянальнай асамблеі Энры Рамас Элюп.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”287254″ img_size=”large”][vc_column_text]Нікаляс Мадура спрабуе з дапамогай саміту ўмацаваць сваю міжнародную легітымнасць – у двух кроках ад імпічменту. Ягоныя скаргі на амерыканцаў, якія рыхтуюць узброены пераварот у Венесуэле, сугучныя з дакументам рэзалюцыі саміту, што асуджае гвалт на вуліцах Каракасу.

«Вітаю дэлегацыі краінаў, якія ўжо тут, працуюць насуперак ціску грынга, насуперак лобі правых, насуперак пагрозам. Яны не змогуць стрымаць нас!» – заявіў прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура.

У такім палітычным стане Мадура прымае толькі такіх жа маргіналаў – кіраўнікоў Ірану, Зімбабвэ, Балівіі, Эквадору і Кубы. Астатнія дасылаюць міністраў і віцэ-міністраў замежных справаў.

Рух недалучэння, створаны ў 1960-ых гадах мінулага стагоддзя, абʼядноўвае 120 краінаў – пераважна з Афрыкі ды Азіі. Чальцы Руху вельмі слабыя эканамічна, затое маюць 60 % галасоў у Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў. Часам гэтымі галасамі яны і гандлююць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287250″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Патэнцыял Руху недалучэння Беларусь выкарыстала на Генеральнай Асамблеі ААН восенню 2004 года ў нанясенні паразы ініцыяванаму Злучанымі Штатамі ды падтрыманаму ўсімі заходнімі краінамі праекту рэзалюцыі, які меў антыбеларускі характар», – адзначала Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Беларусь тут адзіная еўрапейская краіна-недалучэнка. На такіх самітах афіцыйны Менск гандлюе не толькі сваім голасам у ААН, але крыху і трактарамі ды зброяй.

Праграма «ПраСвет» выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40.

Іншыя тэмы апошняга выдання: ці ўлады Беларусі здалі на Захадзе іспыт па лібералізацыі; магія беларускіх выбараў: што ўбачылі польскія назіральнікі на выбарах у Беларусі; «Сіндром Крыму?»: чаму Прыднястроўе зноў захацела ў Расею і менавіта цяпер ды іншае.

ЯС, «Белсат»

Стужка навінаў