Што ў гардэробе журналісткі? Фотасесія з аўтаркай сюжэтаў на «Белсаце»

photo

Журналістка «Белсату» Аляксандра Дорская распавяла пра свой гардэроб і стылёвыя аксесуары. Фотасесія з аўтаркай рэпартажаў для «Агляду падзеяў культуры» апублікаваў інтэрнэт-часопіс пра Менск CityDog.by.

«У мяне досыць прыемная праца – яна заключаецца ў тым, каб бясконца хадзіць па выставах, фестывалях, канцэртах і спектаклях. Ну і пасля распавядаць пра іх у кароткіх тэлесюжэтах», – распавядае Аляксандра выданню «CityDog».


«Кулон-макрыцу мне падарыў сябар. Макрыца чамусьці заўсёды прыцягвае ўвагу супрацоўніц менскага аэрапорту. Некалькі разоў на даглядзе яны пыталіся: «Хто гэта?», «Яна сапраўдная?», а аднойчы сказалі: «Фу, якая гадасць!».


«Спадніцу набыла на рынку ў Бангкоку, а вышыванкавыя лоферы – у польская краме.

Мая праца дазваляе вольнае самавыражэнне ў адзенні, толькі да прычоскі ёсць пытанні – кажуць, яна «нетэлевізійная». Але я не ведаю, як яе прыгладзіць – я тады адчуваю сябе троху не сабой».

«Амаль усе рэчы я набыла на барахолцы «Open-шкаф». Былыя гаспадыні могуць пазнаць на фота свае сукенкі і пераканацца, што ў іх цікавае новае жыццё. Напрыклад, гадзіннікі Swatch набыла за 15 руб. Там усё так каштуе, ад 5 да 15 руб.»

МЛ, паводле CityDog.by

Глядзі таксама
Каментары