Што трэба адказаць, калі вас віншуюць з Днём Незалежнасці?


Ужо неўзабаве, 3 ліпеня, уся краіна перакуліць чарку і закусіць шашлыком.

Рэферэндум і Дзень Перамогі 2.0

У 1996-ым мне было 12. У Чачэніі ішла вайна. Па тэлеку паказвалі «Непутёвые заметки», «Бандитский Петербург», Барыса Ельцына, які піў па-сіняму ды Аляксандра Рыгоравіча ў дурацкіх пінжаках. Менавіта тады, 20 гадоў таму, адбыўся ўсенародны плебісцыт, па выніках якога стары парламент распілілі на дзве палаты, імпічмент прэзідэнту стаў заканадаўча замацаванай фікцыяй, а паўнамоцтвы Лукашэнкі раздуліся да такіх памераў, што нават апошні расейскі імператар мог бы пазайздросціць.

Рэферэндум (дарэчы, паводле заканадаўства ён меў кансультатыўны характар, але Лукашэнка сваім указам зрабіў вынікі абавязковымі) паказаў, што беларусам або ўладзе аднаго Дня Перамогі было недастаткова, бо акурат тады пастанавілі адзначаць Дзень Незалежнасці не 27 ліпеня ў дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, а 3 ліпеня з нагоды вызвалення Менску ад нацыстаў. Нічога дрэннага ў гэтым няма. Але ці можа чалавек ганарыцца тым, што галоўнае свята краіны набыло такі статус у абыход права і дзякуючы «фількінай грамаце»?

Дзень Незалежнасці 1994 год

Адзін з першых выступаў Лукашэнкі падчас новага Дня Незалежнасці

Але ўсё гэта было даўно, і, магчыма, некаторыя мяркуюць, што ўжо і няпраўда. Свята жыве сваім жыццём. Кожны год людзі падымаюць келіхі «За Беларусь!», за Бацьку ці проста напіваюцца. І сапраўды, якая розніца – 3-га ці 27 ліпеня? Час, як кажуць, лечыць. Толькі варта не забывацца, што ён яшчэ і забівае. Імаверна, што ў некаторых выпадках забівае клеткі мозгу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”221942″ img_size=”large”][vc_column_text]Спявак Андрэй Хлястоў (ёсць яшчэ і Аляксей) пасля ўдзелу ў святочным мюзікле, у якім распавядалася пра тое, як Беларусь стала незалежнай

Галоўныя атрыбуты Дня Незалежнасці

Выступ у касцюмчыку генералісімуса. 2011 год

Або танцы ў бэжавым/блакітным пінжаку[/vc_column_text][vc_single_image image=”221930″ img_size=”large”][vc_single_image image=”221926″ img_size=”large”][vc_column_text]Парад. 2014 год

Дарэчы, у 2015 годзе ў парадзе да Дня Незалежнасці ўдзельнічалі пскоўскія дэсантнікі. Тыя самыя дэсантнікі, пра якіх так баяцца размаўляць у Расеі пасля таго, як на іхную радзіму прыйшло некалькі цынкавых скрынак з Данбасу.

Ваза з людзей. 2012 год

Гэты дзень таксама порахам прапах. Берасцейская крэпасць 2014 год

Трэшавыя канцэрты ў стылі «касіў Ясь канюшыну» і няякасная папса

Самыя дрэнныя Дні Незалежнасці

2008 год. Выбух падчас канцэрту з нагоды Дня Незалежнасці

«Хапун» 3 ліпеня 2011-га падчас акцыяў маўклівых пратэстаў

Як трэба віншаваць з Днём Незалежнасці?

Адказ на гэтае пытанне ў 2013 годзе даў прэм’ер Андрэй Кабякоў (тады быў кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі). Чыноўнік распавёў журналісту БТ гісторыю, як ён павіншаваў намесніка кіраўніка ўраду Расеі.

Тэлефануе мне вельмі добры сябар Беларусі Шувалаў і кажа: віншую з Днём Незалежнасці. А я яму адказваю: узаемна. Ён мне: у сэнсе ўзаемна (смяецца). Ну, бо гэта нашае агульнае свята. Мы ж разам ваявалі, патлумачыў Андрэй Уладзіміравіч.

belsat.eu, Юрась Высоцкі

Стужка навінаў