Што такое модульны дом? 80 квадратаў за $ 42 тыс.


Яўген і Наталля жывуць у модульным доме: драўляная пабудова на 80 квадратаў разам з аздабленнем і правядзеннем камунікацыяў абышлася маладой сям’і ў 42 тысячы долараў. Адмыслоўцы сцвярджаюць, што дом «дыхае», а выкарыстаныя ў будаўніцтве экалагічныя матэрыялы супрацьстаяць з’яўленню грыбкоў і бактэрыяў.

Модульныя дамы будуюцца проста і хутка, але каштуюць даражэй за газасілікатныя аналагі. Затое модульныя дамы цяплейшыя за бетонныя, маюць цікавы дызайн і дазваляюць эфектыўна распараджацца, напрыклад, ацяпленнем.

Колькі сёння каштуюць модульныя дамы на рынку, на якіх умовах іх прадаюць ды як можна зэканоміць на экалагічным жытле.

Глядзіце поўнае выданне праграмы «Асабісты капітал»

ГВ, Belsat.eu

Стужка навінаў